Мост Ламаносава (з 1798 па 1948 год — Чарнышова мост; да 1798 года — Кацярынінскі мост) — мост праз раку Фантанку ў Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Спаскі і Безыменны востраў. Адзін з выбітных помнікаў мостабудаўнічай культуры горада. Аб’ект культурнай спадчыны Расіі федэральнага значэння. Размешчаны па восі вуліцы Ламаносава. Побач з мостам размешчана вуліца Дойліда Росі, бюст М. В. Ламаносава.
Вышэй па цячэнні знаходзіцца Анічкаў мост, ніжэй — Лештукоў мост.
Першапачаткова мост называўся Кацярынінскім у гонар Кацярыны II, аднак неўзабаве пасля пабудовы быў перайменаваны ў Чарнышова мост (ад загараднай сядзібы графа Чарнышова). 23 жніўня 1948 года мост быў перайменаваны ў гонар М. В. Ламаносава. Адначасова змяніла назву і плошча Чарнышова, якая прылягае да моста, таксама ў гонар Ламаносава.