Вёска
Мосар
Мосар на карце Беларусі ±
|
|
Мо́сар[1] (трансліт.: Mosar, руск.: Мосар) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Сарочынскага сельсавета.
Да 2004 года цэнтр Мосарскага сельсавета[2].
Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Ушачаў, 140 км ад Віцебска[3], каля Мосарскага возера.
Насельніцтва
- 1999 год — 304 жыхары, 141 двор[3].
Славутасці
Пабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з цэглы. У паўзруйнаваным стане.
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца, трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, прамавугольная апсіда. Атынкаваныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў руставаных ліштвах, апяразаны прафіляванымі карнізамі з сухарыкамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі і паўкалонкамі, дэкарыраваны рэльефнымі крыжамі.
Крыніцы
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 524. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
- Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Мо́сары // Природа Беларуси: энциклопедия. В 3 т. Т. I. Земля и недра / Редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — С. 255. — 464 с.: ил. — 3000 экз. — ISBN 978-985-11-0472-3. (руск.)
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|