Вёска
Адворня
Адворня на карце Беларусі ±
|
Адво́рня[1] (трансліт.: Advornia, руск.: Адворня) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Сарочынскага сельсавета.
Гісторыя
У XIX стагоддзі вёска ў складзе Чарсцвядскай воласці Лепельскага павета Віцебскай губерні. У 1905 г. 14 двароў, 135 дзесяцін зямлі, належала Янаўскаму сельскагаспадарчаму таварыству. Адносілася да Апанаскавіцкай праваслаўнай царквы Святога Духа.
З 20 жніўня 1924 года вёска ў складзе Сарочынскага сельсавета Ушацкага раёна. 17 дзяцей з вёскі наведвалі працоўную школу 1-й ступені ў вёсцы Ляснеўшчына. Паводле перапісу 1926 года, 21 двор. У 1930 годзеарганізаваны калгас. У 1941 годзе ў вёсцы 20 двароў. На 2000 год 27 двароў.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
- З гісторыі населенных пунктаў / Падрыхт. В. В. Віталёва // Памяць: Ушацкі раён: Гісторыка-дакументальная хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [Уклад. М. М. Кірпіч. — Мн.: Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 2003. — 638, [1] с. — С. 578. — ISBN 985-6302-43-9.
- Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|