У 1923 г. у Альковіцкай гміне, ваколіца, якая была злучана з пасёлкамі-асадамі Багунова, Боркі, Гарадзішча, Граніца, Клін, Крыніца, Мар'ямпаль, Навасёлкі, Паляны, Севярынаў, Хожкі і Юзэфава і налічвала 48 двароў, 162 жыхары.
У 1938 г. паселішча з такой назвай не зарэгістравана, аднак у Ільянскай вясковай гміне былі фальваркі Багунова (1 двор, 2 жыхары), Боркі Альковіцкія (2 двары, 9 жыхароў), Гарадзішча (1 двор, 16 жыхароў), Граніца (2 двары, 9 жыхароў), Клін Альковіцкі (2 двары, 15 жыхароў), Крыніца Альковіцкая (1 двор, 8 жыхароў), Мар'ямпаль (1 двор, 11 жыхароў), Навасёлкі (2 двары, 19 жыхароў), Паляны Альковіцкія (1 двор, 14 жыхароў), Севярынава (2 двары, 14 жыхароў), Юзэфава (3 двары, 26 жыхароў) і засценак Хожкі (4 двары, 16 жыхароў).
У 2003 г. вёска (1 двор, 1 жыхар).
Да 28 мая2013 года вёска ўваходзіла ў склад Альковіцкага сельсавета[2].
Зноскі
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пе́ршыя Па́секі
Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0