У рок-музыцы найболей распаўсюджаны музычны памер 4/4. У мат-року часцей за ўсё выкарыстоўваюцца нетыповыя памеры, такія як 7/8, 11/8, або 13/8, або музычны памер рэгулярна змяняецца на працягу кампазіцыі. Рытмічная складанасць, якая здавалася «матэматычнай» шматлікім слухачам і музычным крытыкам, дала фарміруючымуся стылю яго назву. Музыку гуртоў выканаўцаў матэматычнага року можна аднесці да року, прагрэсіўнага , хэві-металу і панк-року, але гэтыя гурты ніколі не могуць быць аднесеныя да тыповых прадстаўнікоў гэтых стыляў.
Тэксты песень і іх выкананне звычайна не займаюць цэнтральнае месца ў мат-року. Голас вакаліста звычайна выкарыстоўваецца толькі як яшчэ адзін гукавы эфект або прылада у музычнай кампазіцыі. Акрамя таго, шматлікія гурты якія адносяцца да гэтага стылю выконваюць цалкам інструментальную музыку.