C86 (ад англ.: Cassete 86) — касета, якую дасылалі па пошце ў прыкладанне да часопіса New Musical Express у 1986 годзе. С86 была працягам касеты C81, выпушчанай раней NME сумесна з лэйблам Rough Trade. На касеце ўтрымоўвалася калекцыя песень новых, малавядомых груп. Нечакана касета атрымала вялікую папулярнасць, NME выпусцілі абмежаваны тыраж C86 для радыёстанцый, інды-рок патрапіў на радыё. Але большасць з груп, трапіўшых на C86, выпусціўшы пару пласцінак, знікалі са сцэны. З 22 гуртоў зоркамі сталі толькі дзве — Primal Scream і The Wedding Present. Група McCarthy пазней ператварылася ў Stereolab.
C86 — назва цэлага музычнага жанру — брытанскага інды сярэдзіны 1980-х. Нядоўга праіснаваўшы, ён аказаў вялікі ўплыў на англійскі інды-рок. З C86 утварыўся новы жанр, атрымалы за свае «салодкія» мелодыі і тэксты назву «тві-поп» (англ.: twee pop — ад англ.: «sweet» — салодкі).