Метал (ад англ.: metal) — жанр рок-музыкі[1], які пачаў фарміравацца ў канцы 1960-х і пачатку 1970-х ў Злучаных Штатах Амерыкі і Вялікабрытаніі. Карані жанру сыходзяць з блюз-рока і псіхадэлічнага рока. Гурты, якія выконваюць метал, распрацоўваюць масіўнае гучанне, якое характарызуецца ўзмоцненым скажэннем, працяглымі гітарнымі сола, выразнымі барабаннымі партыямі і гучнасцю. Песні і манера выканання метала часта асацыююцца з мужнасцю і агрэсіяй.
У сярэдзіне 70-х, гурт Judas Priest паспрыяў развіцьцю жанру, пазбавіўшы метал блюзавай састаўляючай; Motörhead прыўнеслі ў яго элемэнты панк-рока і падвысілі агульную хуткасць кампазыцый.
Пад канец 1970-х жанр стаўся вельмі папулярным у свеце і ягоных шматлікіх прыхільнікаў пачалі называць «мэталхэды» ці «headbangers».
У 1980-я гады з'явіўся паджанр, вядомы як глэм-метал. Ён атрымаў вялікую камэрцыйную папулярнасьць. У гэтыя ж часы ў музычным «падпольлі» зьявіліся больш агрэсіўныя і «жорсткія» паджанры: трэш-метал (набыў папулярнасьць дзякуючы гурту Metallica), дэз-метал, блэк-метал (яшчэ доўга заставаліся «падпольнымі» жанрамі).
↑*Du Noyer, Paul (ed.) (2003). The Illustrated Encyclopedia of Music. Flame Tree. ISBN 1-904041-70-1, p. 96 *Weinstein, Deena (1991). Heavy Metal: A Cultural Sociology. Lexington. ISBN 0-669-21837-5. Revised edition: (2000). Heavy Metal: The Music and its Culture. Da Capo. ISBN 0-306-80970-2, pp. 11-13