Мастэрс 2009 (англ.: Masters 2009) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 11 па 18 студзеня 2009 года на «Арэне Уэмблі», у Лондане. Турнір стаў 35-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Прызавы фонд турніру склаў £482,500 (на £22,500 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £150,000 атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікам уайлдкард.