Мастэрс 2001 (англ.: Masters 2001, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 2001 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 4 па 11 лютага 2001 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 27-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £650,000 (на £35,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £175,000 атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.
Пол Хантэр выйграў свой першы тытул Мастэрс, абыграўшы ў фінальным матчы ірландца Фергала О'Браена з лікам 10:9.
Уайлдкард раўнд
У папярэднім раўндзе згулялі 15-ы і 16-ы нумары рэйтынгу і ўладальнікі ўайлд-кард: Шон Мёрфі, як пераможца кваліфікацыйнага турніру, і Джымі Уайт, які атрымаў спецыяльнае запрашэнне ад арганізатараў турніру.
Асноўная сетка
|
---|
Усе турніры | |
---|