Трафей Паўночнай Ірландыі 2008 (англ.: Northern Ireland Trophy 2008) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 24 па 31 жніўня 2008 года на арэне ў Уотэрфронт холе, у Белфасце, Паўночная Ірландыя. Турнір стаў пятым розыгрышам першынства, якое прайшло ў 1981 годзе пад назвай Northern Ireland Classic і было адноўленае толькі ў 2005 годзе, а з 2006 года стала рэйтынгавым турнірам. Прызавы фонд турніру склаў £200,500, з якіх £30,000 атрымаў пераможца.
Трафей Паўночнай Ірландыі 2008 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 6250, 7500 і 10000 адпаведна.