Марыя Гаэтана Аньезі (італ.: Maria Gaetana Agnesi; 16 мая 1718, Мілан — 9 студзеня 1799) — італьянскі матэматык і філантроп.
Яна паходзіла з заможнай купецкай сям’і, у якой было 21 дзіця. Марыя Гаэтана была старэйшай з дзяцей. Яе бацька быў прафесарам матэматыкі, ён з дзяцінства падтрымліваў матэматычныя здольнасці дачкі і паклапаціўся аб добрай адукацыі Марыі Гаэтана. Ва ўзросце 21 года яна захацела пайсці ў манастыр, але яе бацька быў супраць. Яна падпарадкавалася яго волі і занялася матэматыкай.
У 1748 годзе яна апублікавала сваю працу Instituzioni analitiche («Асновы аналізу»). Крывая верзіера (іншая назва «завітак Аньезі») названая ў гонар Марыі Гаэтана, якая даследавала гэтую крывую. Яна мела таксама дасягненні ў дыферэнцыяльным вылічэнні.
У 1748 годзе Папа Рымскі Бенедыкт XIV прысвоіў ёй званне прафесара Універсітэта Балонні. Аднак ніколі не выкладала ва ўніверсітэце.
Калі Марыі Гаэтане было 34 гады, памёр яе бацька. З гэтага часу яна занялася філантрапічнай дзейнасцю і пачала вывучаць тэалогію. Дапамагала бедным і хворым і давала прытулак бяздомным у сваім доме.
З 1771 г. на працягу 28 гадоў Марыя Гаэтана кіравала прытулкам для старых жанчын.
Адна з сясцёр Марыі Гаэтана — Марыя Тэрэза была вядомым музыкантам і кампазітарам. Яна была знаёмая з Моцартам, Гайднам і Сальеры.
Зноскі
Літаратура
- А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава Даведнік па вышэйшай матэматыцы. — Мн.: ТетраСистемс, 2007. — С. 541.
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|