У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Васько.
Марына Віктараўна Васько (нар. 1 мая 1975, Брэст) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы[2].
Біяграфія
Нарадзілася 1 мая 1975 года ў г. Брэсце.
У 1997 годзе скончыла з адзнакай Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Беларуская мова, літаратура і гісторыя». Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 2 г. Брэста.
Прыняла ўдзел у парламенцкіх выбарах, якія прайшлі ў Рэспубліцы Беларусь 17 лістапада 2019 года. Марына Васько абіралася ад Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2, на якой атрымала перамогу.
У 2021 годзе ў інтэрв’ю газеце «СБ. Беларусь сегодня» прапанавала фільтраваць у Беларусі інтэрнэт, як гэта робіцца ў Кітаі: «Можна адаптаваць замежны вопыт па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі. Яскравы прыклад — праект „Залаты шчыт“ у Кітаі. Па сутнасці, гэта сістэма фільтрацыі змесціва інтэрнэту. У „вялікім кітайскім фаерволе“, як яго называюць, няма месца ні Twitter, ні Facebook, ні YouTube, ні еўрапейскім навінавым сайтам, ні іншым „небяспечным“ з пункту гледжання забароненай інфармацыі рэсурсам»[3].
Узнагароды
- ганаровая грамата ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама;
- ліст падзякі і грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
- ганаровая грамата прэзідыума Брэсцкага гарадскога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
Зноскі