Марына Аляксандраўна Лянчэўская
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2024
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
2019 — 2024
Нараджэнне
12 сакавіка 1971 (1971-03-12 ) (53 гады)
Член у
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
Медыяфайлы на Вікісховішчы
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Лянчэўская .
Марына Аляксандраўна Лянчэўская (12 сакавіка 1971 , Еўдакімавічы , Шклоўскі раён , Магілёўская вобласць ) — беларускі юрыст. Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024 года)
Біяграфія
Нарадзілася 12 сакавіка 1971 года ў Еўдакімавічы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці .
Cкончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова , Беларускі інстытут правазнаўства .
Працавала памочнікам пракурора Ленінскага раёна г. Магілёва , старшым пракурорам аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці, старшым памочнікам пракурора Магілёўскай вобласці, начальнікам аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці, старшым пракурорам аддзела Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь , начальнікам сакратарыята старшыні праўлення ААТ «АСБ Беларусбанк ».
З’яўляецца членам Прэзідыума грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын ».
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[ 1] , член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы[ 2] .
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Заходняй акругі № 101. Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве, член Савета Палаты прадстаўнікоў[ 3] . Узначальвае пярвічную арганізацыю ГА «Беларускі саюз жанчын» Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[ 3] .
Узнагароды
Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь , Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь , ААТ «АСБ Беларусбанк», Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы[ 3] .
Сям’я
Замужам, мае дваіх сыноў[ 3] .
Зноскі
Спасылкі