Земляробчыя культуры вядомы з эпохі энеаліту. У часы складання Махабхараты было заселена малавамі, ад наймення якіх паходзіць сучасная назва. У VI—VII стаггоддзях тут склалася самастойная дзяржава, што некаторы час аспрэчвала гегемонію ў Паўднёвай Азіі. Пазней уваходзіла ў склад розных дзяржаўных утварэнняў. У выніку на тэрыторыі Мальвы жывуць нашчадкі з розных кутоў Індыі. Большасць вернікаў спавядаюць індуізм і іслам.