Малавы †
|
|
Гангдхарскі надпіс валадара Вішвавармана, які меў малаўскае паходжанне ( V ст.)
|
Агульная колькасць
|
|
Рэгіёны пражывання
|
Мальва, Пенджаб
|
Мова
|
|
Рэлігія
|
|
Блізкія этнічныя групы
|
|
Малавы † — старажытны індыйскі народ. Упершыню ўзгадваюцца ў Махабхараце як ваяўнічае племя Пенджаба. Магчыма, што ідэнтычны малам, з якімі сутыкнуліся воіны Аляксандра Македонскага. Прынята вылучаць так званую эпоху малаваў паміж сярэдзінай 1 тысячагоддзя да н. э. і сярэдзінай 1 тысячагоддзя н. э., якая суправаджалася з'яўленнем надпісаў валадароў малаўскага паходжання на тэрыторыі сучасных Раджастхана і Гуджарата. Лічыцца, што адгалінаванне малаваў стварыла асобную гістарычную вобласць Мальву.
Паходжанне малаваў спрэчнае. Існуюць версіі пра тое, што яны адносілся да арыяў або дравідаў.
Літаратура