Вёска
Макрадзіна
Макрадзіна на карце Расіі ±
|
Макрадзіна[1] (руск.: Мокрядино) — вёска ў Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Прудкоўскага сельскага паселішча.
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Макрадзіна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].
З 28 снежня 2004 года па 1 студзеня 2019 у складзе Княжынскага сельскага паселішча[3][4].
Зноскі