Вёска
Данькава
Данькава на карце Расіі ±
|
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл.
Данькава.
Данькава[1] (руск.: Даньково) — вёска ў Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Шаталаўскага сельскага паселішча.
Гісторыя
Першае згадванне датуецца 1654 годам.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Данькава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].
З 28 снежня 2004 года па 1 студзеня 2019 адміністрацыйны цэнтр Данькаўскага сельскага паселішча[3][4].
Геаграфія
Праз вёску праходзіць аўтадарога Р120.
Вядомыя асобы
Зноскі