У кастрычніку 1941 акупанты правялі дзве «акцыі» (такім эўфемізмам гітлераўцы называлі арганізаваныя імі масавыя забойствы) па знішчэнні гета на Дубравенцы[2]. Першае масавае забойства адбылося 2-3 кастрычніка1941 года. Забойцамі яўрэяў былі айнзатцкаманда 8, 316-ы і 322-і паліцэйскія батальёны, а таксама 51-ы ўкраінскі ахоўны батальён і паліцэйскі атрад «Вальдэнбург», якія забілі 2 273 яўрэі[3] — 65 з іх забілі прама ў гета 2 кастрычніка года, астатніх 2 208 чалавек спачатку загналі на завод імя Дзімітрава, а затым расстралялі 3 кастрычніка на Машэкаўскіх могілках.
У 1965 годзе на магіле пастаўлены мармуровы абеліск[1] вышынёй 4 м[4]. Надпіс на помніку гаворыць пра «савецкіх грамадзян», не ўдакладняючы абставіны і нацыянальнасць загінулых.
↑Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941-1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.
↑Gerlach, Ch. Kalkulierte morde. Die deutsche Wirtschafts und Vernichtungspolitik in Weiftrussland 1941 bisl 1944. — Hamburg, 1999. — S. 588—590. (ням.)