Аграгарадок
Лудчыцы
Лудчыцы на карце Беларусі ±
|
|
Лу́дчыцы[1] (трансліт.: Ludčycy, руск.: Лудчицы) — аграгарадок у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лудчыцкага сельсавета.
Знаходзіцца за 10 км у напрамку на поўдзень ад горада Быхаў, за 54 км ад Магілёва, каля аўтамабільнай дарогі Р97[3].
Гісторыя
Тэрыторыя каля вёскі была заселена 13—12,7 тысяч гадоў таму назад, аб чым сведчаць стаянкі грэнскай культуры[4].
Вядомы з сярэдзіны XVI стагоддзя як сяло Лугчычы ў Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. З канца XVI стагоддзя ў складзе маёнтка Новы Быхаў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ўвайшла ў склад Старабыхаўскага павета Магілёўскай губерні.
У 1897 годзе ў сяле працавала школа, 2 ветраныя млыны, хлебазапасны магазін, карчма, царква. Пры вёсцы існаваў фальварак (49 жыхароў). У пачатку XX стагоддзя працавалі вінакурны завод, царкоўна-прыходская школа (з 1900 года).
З 20 жніўня 1924 года цэнтр Лудчыцкага сельсавета. У 1925 годзе створана працоўная школа 1-й ступені. У 1933 годзе створаны калгас «Іскра».
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 годзе савецкія партызаны Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы разграмілі ў Лудчыцах нямецкі гарнізон. У чэрвені 1944 года нямецкія акупацыйныя ўлады спалілі 213 двароў, знішчылі 40 жыхароў.
Насельніцтва
- 1780-я гады — 96 двароў, 644 жыхары
- 1897 год — 147 двароў, 986 жыхароў
- 1926 год — 247 гаспадарак, 1460 жыхароў
- 1999 год — 240 двароў, 626 жыхароў
Славутасці
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|