Вёска
Лохаўшчына
Лохаўшчына на карце Беларусі ±
|
Ло́хаўшчына[1] (трансліт.: Lochaŭščyna, руск.: Лоховщина) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавета. 14 гаспадарак, 20 жыхароў (2008).
Геаграфія
Знаходзіцца за 26 км на паўночны захад ад Валожына, 5 км ад чыгуначнай станцыі Валожын на лініі Маладзечна—Ліда, 97 км ад Мінска.
Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Лоск, Малое Запруддзе і далей па шашы Гародзькі—Валожын. Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі сялянскімі дамамі.
Гісторыя
У 1897 г. вёска ў Забрэзскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. З 1921 г. пад уладай Польшчы. З лістапада 1939 г. ў БССР. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 6.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. Была ў складзе калгаса імя XXV з’езда КПСС (цэнтр — в. Лоск).
Насельніцтва
- 1897 — 10 двароў, 100 жыхароў
- 1908 — 115 жыхароў
- 1921 — 21 двор, 111 жыхароў
- 2008 — 14 гаспадарак, 20 жыхароў
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1. — Мн., 2010.
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|