Леў Міхайлавіч Шакун (14 верасня 1926 — 6 лістапада 1996[3]) — вучоны ў галіне мовазнаўства, доктар філалагічных навук (1966), прафесар (1967). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1979).
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Браткава (сучасны аграгарадок у Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У час Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1942 па 20 ліпеня 1944 года ў партызанах, баец штаба 27-й партызанскай брыгады імя В. І. Чапаева[4]. У 1950 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1953 годзе — аспірантуру. З 1953 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта, пасаду загадчыка якой займаў у 1966—1992 гадах.
Навуковая дзейнасць
Займаўся даследаваннем гісторыі і праблем развіцця беларускай літаратурнай мовы, словаўтварэння, праблем выкладання беларускай мовы ў вышэйшых навучальных установах. Вывучаў гісторыю беларускага мовазнаўства.
Сярод апублікаваных прац:
- Станаўленне і развіццё беларускай літаратурнай мовы (1959);
- Нарысы гісторыі беларускай літаратурнай мовы (1960);
- Марфемны слоўнік беларускай мовы (1975, 2-е выданне 1985, разам з А. М. Багдановічам);
- Словаўтварэнне (Мінск: Вышэйшая школа, 1978);
- Гісторыя беларускага мовазнаўства (1995).
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі