Вёска заснаваная ў 1920-я гады праз падзел вёскі Азярычына, першапачаткова мела статус пасёлка.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. Дзейнічала савецкае падполле, савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У часе карных нямецкіх аперацый у ліпені 1943 года і сакавіку 1944 года былі спаленыя ўсе 40 дамоў. Пасля вайны пасёлак адноўлены.
24 лістапада 1966 года да вёскі далучаныя тэрыторыі скасаваных пасёлкаў Рэчкі і вёскі Астраўкі Узлянскага сельсавета.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Ленінскі // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 153. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.