Лезгінская мова (саманазва: лезги чӀал) — мова лезгінаў, якія жывуць у паўднёвай частцы Дагестана і на поўначы Азербайджана. Адносіцца да лезгінскай галіны нахска-дагестанскай сям’і моў гіпатэтычнай паўночнакаўказскай надсям’і.
Згодна з энцыклапедычным даведнікам «Ethnologue», колькасць носьбітаў лезгінскай мовы ў Азербайджане складала 364 тысячы на 2007 год. У Расійскай Федэрацыі лезгінскай мовай у 2010 годзе па дадзеных перапісу валодала 402 173 чалавек. У Азербайджане ў 2009 годзе па дадзеных перапісу пражывала 180 тыс. лезгінаў. Аднак вучоны-этнадэмограф Арыф Юнус ацэньвае колькасць лезгінскага насельніцтва ў Азербайджане ў 250—260 тыс. чал.
На лезгінскай мове выдаюцца кнігі і газеты (у Азербайджане — «Самур», самая масавая ў Расіі — «Лезги газет»).
У 2016 годзе ў выданні ЮНЕСКА «Атлас моў свету, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення» лезгінскай мове быў нададзены статус Vulnerable (уразлівая).
|
---|
Федэральная мова | |
---|
Мовы суб’ектаў федэрацыі | |
---|
Мовы з афіцыйным статусам | |
---|
1 — адны з афіцыйных у самаабвешчанай Рэспубліцы Крым, дэ-факта існай у выніку анексіі тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым Украіны Расіяй |