Леанід Восіпавіч Уцёсаў (руск.: Леони́д О́сипович Утёсов; (9 (21 сакавіка) 1895, Адэса, Херсонская губерня — 9 сакавіка 1982, Масква) — савецкі эстрадны артыст — спявак, чытальнік, кіраўнік аркестра; кінаакцёр. Народны артыст СССР (1965, першым з артыстаў эстрады ўдастоены гэтага звання). Выконваў песні ў розных жанрах ад джаза да гарадскога раманса.
Біяграфія
Нарадзіўся 9 (21 сакавіка) 1895 года ў Адэсе, у шматдзетнай сям’і. Вучыўся ў камерцыйным вучылішчы, паралельна браў урокі музыкі. Некаторы час быў гімнастам ў вандруючым цырку. З 1912 года выступаў ў Крэменчугскім тэатры мініяцюр; тады ж узяў сабе псеўданім Леанід Уцёсаў.
З 1913 года — у Адэсе. Працаваў у розных тэатрах: Вялікім Рышэл’еўскім, Малым Рышэл’еўскім, Херсонскім тэатры мініяцюр, перасоўным тэатры мініяцюр «Мазаіка».
У 1917 годзе перамог у конкурсе куплетыстаў ў Гомелі. У тым жа годзе прыехаў у Маскву, дзе выступаў у сталічным садзе «Эрмітаж».
У 1928—1929 гадах заснаваў джаз-аркестр. 8 сакавіка 1929 года аркестр даў першы канцэрт пад назвай «Тэа-джаз» на сцэне ленінградскага Малога опернага тэатра.
У гады вайны вёў актыўную канцэртную дзейнасць на франтах.
Памёр 9 сакавіка 1982 года ў Маскве. Пахаваны на Новадзявочых могілках.
Ушанаванне памяці
Імем Уцёсава названа вуліца ў Адэсе (былы Трохкутны завулак), на вуліцы Дзерыбасаўскай яму ўсталяваны помнік.
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|