Леанард Віктаравіч Маскалевіч
Дата нараджэння
5 снежня 1936 (1936-12-05 )
Месца нараджэння
Дата смерці
7 сакавіка 2018 (2018-03-07 ) (81 год)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Партыя
Член у
Узнагароды
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Маскалевіч .
Леанард Віктаравіч Маскалевіч (нар. 5 снежня 1936 , в. Казлоўка , цяпер Светлагорскі раён — 7 сакавіка 2018 ) — беларускі архітэктар . Заслужаны архітэктар Беларусі (1985 ). Прафесар Міжнароднай акадэміі архітэктуры , акадэмік Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук [ 1] .
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Казлоўка Парыцкага раёна Палескай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Маці Вольга Ігнацьеўна выкладала у пачатковых класах, а бацька Віктар Маркавіч вёў урокі беларускай мовы і літаратуры ў старэйшых класах. У 1954 годзе скончыў 10 класаў Парыцкай сярэдняй школы. У 1954 —1955 гадах працаваў тэхнікам-будаўніком аддзела будаўніцтва Парыцкага раённага камітэта[ 2] . Паступіў у 1955 годзе на архітэктурнае аддзяленне Беларускага політэхнічнага інстытута . Пасля заканчэння БПІ у 1961 годзе ён быў накіраваны ў Брэст [ 3] .
У 1961 —1965 гадах працаваў у «Брэстграмадзянпраекце » старэйшым архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў, у 1965 —1972 гадах у «Мінскпраекце » кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў[ 2] [ 4] . Член КПСС з 1964 года. У 1972 —1975 гадах інструктар аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі ЦК КП(б)Б [ 2] . У 1976 годзе скончыў Інстытут кіравання народнай гаспадаркай Дзяржаўнага Камітэта Савета Міністраў СССР па навуцы і тэхніцы [ru] [ 2] .
У 1975 —1990 гадах намеснік старшыні Дзяржбуда Беларусі , адначасова ў 1972—1990 у «Мінскпраекце », «Белдзяржпраекце », мастацкім фондзе Беларусі . 3 1990 года кіраўнік творчых майстэрняў пры Саюзе архітэктараў Беларусі [ 4] . У 1993 —1999 гг. — саветнік па архітэктуры і будаўніцтве Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ [ 1] . З 1989 года дырэктар УП «Творчая майстэрня архітэктара Маскалевіча Л. В.»[ 2] .
Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. З 2003 года намеснік старшыні Беларускага саюза архітэктараў [ 2] .
Творчасць
Выставачны павільён «МінскЭкспа»
Будынак Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
Будынак інстытута культуры .
Аўтар праектаў: праект планіроўкі і будаўніцтва вул. Маякоўскага ў Мінску (1960)[ 2] , праект помнікаў савецкім воінам, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні Брэсцкай крэпасці (1962 ); Дома палітасветы глядзельнай залай на 900 месцаў (1964 )[ 1] , комплексу Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута (1965 , у сааўтарстве), памятнага знака ў гонар Айчыннай вайны 1812 года ў Брэсцкай крэпасці (1964; сумесна з архітэктарам А. Гарбачовым і мастаком У. Старчаковым ), дзіцячага кафэ са станцыяй пракату (1962) і летняй эстрады (1965) у гарадскім парку Брэста ; праект планіроўкі і будаўніцтва квартала «Б» па вул. Машэрава ў Брэсце (1965—1975), жылых 10-павярховых дамоў па пр. Машэрава ў Брэсце сумесна з архітэктарам (1965—1975; А. Суворавым ); гасцініца Брэсцкага абкама КПБ (1967)[ 2] , Палаца культуры ў калгасе «Савецкая Беларусь» Камянецкага раёна (1968 ); пансіяната Савета Міністраў Беларусі на Заслаўскім вадасховішчы (1968 , у сааўтарстве); комплексу інстытутаў культуры па вул. Суражскай (1975; у сааўтарстве з Ю. Грыгор’евым і А. Беразоўскім ) і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў народнай гаспадаркі (1978 , у сааўтарстве з Ю. Грыгор’евым і Г. Ласкавай ), мікрараёна па вул. В. Харужай у Мінску (1975; у сааўтарстве з Ю. Грыгор’евым і Г. Ласкавай ), 647-кватэрнага жылога дома з магазінам «Несцерка» па вул. Багдановіча (1974 , у сааўтарстве з Г. Ласкавай ), музычнага вучылішча імя М. I. Глінкі па вул. Грыбаедава (1976 ; у сааўтарстве з Г. Ласкавай ), шэрага жылых 9-павярховых дамоў па вул. Караля (1970, у сааўтарстве з Г. Ласкавай ), Сухой , Куйбышава (1970-я гады, у сааўтарстве), Усесаюзны завочны інстытут электрасувязі па Старабарысаўскім тракце ў г. Мінску (1967), рэстаран «Белавежская пушча» па вул. Сурганава (1970), рэканструкцыя будаўніцтва пасольства ФРГ па вул. Захарава ў Мінску (1971). выставачнага павільёна «Белэкспа» для правядзення замежных і міжнародных выстаў на праспекце Пераможцаў (1988 , у сааўтарстве з Г. Ласкавай , В. Капыловым , інжынерамі Л. Валчэцкім і С. Майсеевай), Палаца рэспублікі (у сааўт.; 2001 , М. Піраговым , В. Данілавым , Л. Зданевічам , В. Новікавым , М. Турлюком , В. Усімавым , А. Шабаліным )[ 4] , забудовы квартала па пр. Дзяржынскага — вул. Алібегова — пр. Газеты «Праўда» (2000-я ), комплекс жылых дамоў з убудаванымі памяшканнямі на рагу вуліц Някрасава — Л. Бяды [ 1] [ 2] і інш. у Мінску , серыі тыпавых жылых дамоў і блок-секцый для малых гарадоў Беларусі (1984 , у сааўт.; дыплом Саюза архітэктараў СССР за лепшы праект, 1984 )[ 4] , пасольства Германіі і пасольства Польшчы , гасцініца на 400 месцаў Акадэміі пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1994 ), навучальна-лабараторны корпус Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1994 ), міжнародны цэнтр адукацыі па вул. Караля ў Мінску (1995, сумесна з архітэктарам В. Усімавым ), культурна-дзелавы цэнтр па вул. Дразда ў Мінску (1994), надмагільны помнік жонцы Святлане (1987, сумесна са скульптарам С. Гарбуновай ), архітэктурны праект будаўніцтва квартала па пр. Дзяржынскага — вул. Алібегава — пр. Газеты Праўда (2005, аўтары Л. Маскалевіч , Ю. А. Камісараў , Г. Я. Перліна , Р. Э. Кнаўэр )[ 2] .
Аўтар помнікаў М. Багдановічу ў Мінску (1981 , сумесна са скульптарам С. Вакарам , архітэктарам Ю. Казаковым [ 2] ), У. I. Леніну ў Оршы (1984 )[ 4] і Каменцы [ 2] .
За вялікі творчы ўнёсак у развіццё сучаснай архітэктуры ён быў абраны Акадэмічным Саветам прафесарам (1997), акадэмікам Аддзялення Міжнароднай акадэміі архітэктуры ў Маскве (2003), загадам № 1 Міжнароднай акадэміі архітэктуры ў Сафіі зацверджаны старшынёй Беларускага інтэрклуба архітэктараў Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2000). Абраны акадэмікам Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук (2003 ). З’яўляецца членам Камітэта па прысуджэнні дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь, членам архітэктурна-горадабудаўнічага Савета Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама [ 2] .
Узнагароды
Дзве ганаровыя граматы Прэзідыума Савета Міністраў БССР (1980); Ганаровая грамата Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ; Медаль «Ветэран працы» за творчую, дзяржаўную і грамадскую дзейнасць; Некалькі дыпламоў Саюза архітэктараў СССР, медаль «За поспехі ў дойлідстве», медаль ЗША за рэалізацыю праграмы СССР — ЗША «Будаўнічае праектаванне і тэхналогія будаўніцтва» (1988г), шматлікія архітэктурныя ўзнагароды рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Званне Заслужаны архітэктар БССР (1985 )[ 3] .
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі