У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Богдан.
Леакадыя Іванаўна Богдан |
Дата нараджэння |
5 мая 1931(1931-05-05) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
26 ліпеня 1999(1999-07-26) (68 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства |
|
Узнагароды і прэміі |
|
Леакадыя Іванаўна Богдан (5 мая 1931, в. Ліпшчаны, зараз Падляскае ваяводства — 26 ліпеня 1999, в. Кулакоўшчына, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963—1967), Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1].
Біяграфія
Нарадзілася 5 мая 1931 года ў в. Ліпшчаны Беластоцкага ваяводства Польскай Рэспублікі.
Пасля заканчэння школы з 1949 па 1956 годы працавала закаркавальніцай бутэлек на Гродзенскім піваварным заводзе, пазней пераехала ў вёску[2].
З 1957 года — свінарка саўгаса «Пагранічнік» у в. Кулакоўшчына Гродзенскага раёна. Званне Героя прысвоена за поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967 гадах[1].
Працягвала працаваць свінаркай у саўгасе (пазней пераўтвораны ў калгас «Чырвоны барацьбіт») да выхада на пенсію.
Памерла 26 ліпеня 1999 года ў в. Кулакоўшчына Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.
Узнагароды
Зноскі
- ↑ а б Богдан Леокадия Ивановна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 63. — 737 с.
- ↑ Богдан Елена Ивановна
Літаратура
- Твои Герои, Гродненщина. — Минск, Беларусь 1977.