Астравы скалістыя і падзеленыя паміж сабой у асноўным вузкімі пралівамі. Максімальная вышыня — 1161 м над узроўнем мора. Ад кантынентальнай Нарвегіі аддзеленыя пралівам Вестфіёрд. Плошча архіпелага складае 1227 км², а яго насельніцтва — 24,5 тыс. чалавек.
Архіпелаг складаецца з некалькіх буйных астравоў і мноства астраўкоў і скал. Ад паўвострава аддзелены пралівам Вестфіёрд. Уключае астравы Эўствагёй, Вествагёй, Флакстадзёй, Москенесёй і шмат дробных. Складзены пераважна з гранітаў, гнейсаў, сіенітаў, крышталічных сланцаў. Берагі ў асноўным скалістыя, парэзаныя фіёрдамі. Паміж астравамі Феро і Маскенесё размешчаны знакаміты вір Мальстрэм.
Клімат акіянічны, вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня каля 0 °C, ліпеня 12 °C. Ападкаў больш за 1000 мм за год. Мора каля берагоў не замярзае.
Асноўныя заняткі жыхароў — рыбалоўства і авечкагадоўля. Шырока вядомая вырабленая лафатэнцамі сушаная атлантычная траска.
1 снежня 2007 была адкрыта дарога E10 (праект Lofast), якая звязала найбуйнейшыя астравы архіпелага з мацерыковай часткай Нарвегіі. Будаўніцтва дарогі ўключала ў сябе будаўніцтва некалькіх тунэляў і мастоў, у тым ліку аднаго з найбуйнейшых рамна-кансольных мастоў — моста Рафтсундэт.