Катлаві́на Мака́рава[1] — падводная катлавіна ў цэнтральнай частцы Паўночнага Ледавітага акіяна, паміж хрыбтом Ламаносава і падняццем Альфа (хрыбтом Мендзялеева).
Пераважаючыя глыбіні катлавіны каля 3000 м. Найбольшая глыбіня 3940 м. Дно катлавіны высцілае іл. Адгор’е хрыбта Ламаносава аддзяляе катлавіну Макарава ад катлавіны Падводнікаў.
Названая ў гонар рускага флатаводца, палярнага даследчыка, акіянографа і вынаходніка віцэ-адмірала С. В. Макарава.