Лазар Хідэкель нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў Віцебску.
У 1918 годзе, у «парадку выключэння» (з-за ўзроста 14 гадоў), быў прыняты ў Віцебскую народную мастацкую школу. Вучыўся ў Мсціслава Дабужынскага, Марка Шагала і Казіміра Малевіча. У 1918—1919 — вучань Эля Лісіцкага ў яго віцебскай архітэктурнай студыі. У шаснаццаць — вучань і паслядоўнік Казіміра Малевіча, адзін са стваральнікаў УНОВИСа, узначальвае Архітэктурную студыю УНОВИСа. У 1922 годзе скончыў Віцебскі мастацка-прамысловы інстытут. У 1922—1928 — узначальвае архітэктурную лабараторыю ГИНХУКа (да 1926) і ГИИИ. У 1929 годзе скончыў Інстытут грамадскіх інжэнераў у Ленінградзе (ЛИСИ). З 1934 года — кіраўнік майстэрні Ленпроекта.[5] У гады Вялікай Айчыннай вайны — галоўны архітэктар інстытута «Механобр». Выкладчык, прафесар Ленінградскага інжэнерна-будаўнічага інстытута, дэкан архітэктурнага факультэта.
Памёр Лазар Хідэкель 22 лістапада 1986 года ў Ленінградзе. Пахаваны на могілках пасёлка Камарова.
Творчасць
Лазар Хідэкель называў сябе «мастаком-архітэктарам», пазней дадаўшы мянушку «фантаст» як спасылку на адну з цэнтральных асаблівасцей свайго мастацтва і архітэктуры: «бачанне Супрематических структур, плаваючых у прасторы», якое ўпершыню праявілася як касмічныя станцыі зямлян у яго работах Віцебскага перыяду УНОВИС-а ў 1920—1921 гадах і пазней — у футурыстычных гарадах, якія ён задумаў у сярэдзіне 1920-х гадоў.
Дараванне Хидекеля як архітэктара было прызнана на раннім этапе, пачынаючы з яго шырока вядомага клуба рабочых 1926 года, які ўвайшоў у гісторыю як першы ў свеце супрэматычны архітэктурны будынак.[6] Па сутнасці, пачаўшы з работы з Элем Лісіцкім над пераходам ад планарнага супрэматызма да трохмарнага, Хідэкель стаў не проста першым, а сапраўды адзіным супрематическим архітэктарам. Па яго меркаванню, авангардная архітэктура паходзіла з гэтай сучаснай выяўленчай сістэмы.
Спадчына
Вывучэнне і публікацыя супрэматычнай спадчыны Хідэкеля пачаліся пасля некалькіх дзесяцігоддзяў сталинскай забароны і супалі з паступовым адкрыццём рускага авангарда і яго стваральнікаў у час хрушчоўскай адлігі. Гэты працэс, які пачаўся ў канцы 1960-х гадоў, стаў вынікам высілкаў групы савецкіх і замежных вучоных.
Сцвярджаецца, што Хідэкель быў галоўным памочнікам К. Малевіча ў яго архітэктурных эксперыментах у 1924—1925 гадах[7].
Гэтае сцверджанне на сягонняшні дзень поўнасцю пацвярджаецца дакументамі з архіваў ГИХуК і ГИИИ — шмат упершыню з'явіліся надрукаванымі ў кнізе «Лазар Хідэкель і Супрэматызм» Іны Карасік.
С.А. Хан-Магамедаў у сваёй працы «Піянеры Савецкай архітэктуры» даследаваў больш за 150 дзяржаўных і прыватных архіваў і знайшоў жыццёва важныя звёны ў архіве Хідэкеля. «Аксанаметрычныя погляды Хідэкеля, заснаваныя на Супрематычных кампазіцыях», якія натхнілі яго серыю касмічных дамоў (1920—1921) і ператварыліся ў работы, звязаныя з Аэраклубам (1922—1923), былі, па словах Хан-Магамедава, «практычна першымі па-сучаснасці архітэктурнымі кампазіцыямі, заснаванымі на супрэматызме.»
Хан-Магомедаў адзначае, што, у адрозненне ад карцін Малевіча 1915—1918 гадоў, работы Хідэкеля, поруч з творамі некалькіх іншых вучняў, якія прайшлі клас Лісіцкага па праекцыйнаму малюнку, «складаліся не з каляровых геаметрычных фігур, вольна плаваючых у белам прасторы, а з выцягнутых прамавугольнікаў, спалучаных у жорсткую крыжападобную кампазіцыю». Хідэкель разглядаў гэтыя графічныя кампазіцыі як свой уклад у структурную трансфармацыю супрэматызму. Апісваючы ланцужок уплыву: Малевіч — Лісіцкі — Хідэкель — Нікольскі, Хан-Магомедаў ацаніў роляў Хідэкеля і ўплыў на яго прафесараў, а таксама яго архітэктурнае супрацоўніцтва з Нікольскім і Сіманавым у сярэдзіне 1920-х гадоў.[8] Іх супольна рэалізаваныя работы грунтоўна паспрыялі з'яўленню своеасаблівага тыпа супрэматычнага канструктывізму, які характэрызаваў творчасць ленінградскага авангарда і «судзейнічаў замацаванню працэсу творчага эксперыментавання савецкіх архітэктараў».[8]
Пабудовы
кінатэатр «Масква» — помнік архітэктуры (рэгіянальны[9]), Стара-Пецяргофскі праспект, 6, 1937—1939. Першы савецкі трохзальны кінатэатр. Кінатэатр пабудаваны на месцы знесенай у 1929 году Цакрвы св. мчц. Кацярыны у Екацярынгофе.
будынак Юрыдычнага інстытута пры ЛГУ — Малаохцінскі пр., 98. Першапачаткова (з 1935 па 1937 гг.) будынак праектаваўся як Дом культуры. З 1957 будынак належыць Ленінградскаму Гідраметэаралагічнаму інстытуту.
будынак Ленінградскага інстытута грамадскіх інжэнераў (ЛИСИ) 3-я Чырвонаармейская вул., 3. Будынак перабудаваны з 1970—1980-х гг.[10]
школа — Мясная вул., № 11. Супольна з братам Львом Маркавічам Хідэкелем
школа — Гарохавая вул., 57-а, 1940, помнік архітэктуры
Зодчие Санкт-Петербурга. XX век / сост. В. Г. Исаченко; ред. Ю. Артемьева, С. Прохватилова. — СПб.: Лениздат, 2000. — 720 с. — ISBN 5-289-01928-6.
С. О. Хан-Магомедов. Лазарь Хидекель. — М.: Фонд «Русский авангард», 2008. — 132 с. — ISBN ISBN 978-5-91566-001-3.
Хан-Магомедов С. О. Архитектура советского авангарда: Книга 1: Проблемы формообразования. Мастера и течения. — М.: Стройиздат, 1996. — С. 533—537. — 709 с. — ISBN 5-274-02045-3>.
Lazar Khidekel and Suprematism. Prestel 2014 Editor and Introduction by Regina Khidekel, Charlotte Douglas, Alla Rosenfeld, Irina Karasik, Magdalena Dabrowski, Margarita Shtiglitz and Boris Kirikov.
Лазарь Хидекель. Каталог выставки. Русский Музей. Palace Editions 2018. (Russian and English editions)