У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Кіраўская.
Аграгарадок
Кіраўская
Кіраўская на карце Беларусі ±
|
Кі́раўская[1] (трансліт.: Kiraŭskaja, руск.: Кировская) — аграгарадок у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Лятчанскага сельсавета. За 2,5 км на захад ад Віцебска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск, на аўтадарозе Віцебск — Полацк.
Гісторыя
Заснавана ў 1963 годзе ў калгасе імя Кірава. У канцы 1980-х гадоў у вёсцы створаны квартал сучаснай мнагаэтажнай забудовы і дзіцячы сад. У 1991 годзе ўзведзены новы будынак школы на 264 месцы. У лістападзе 1993 года калгас пераўтвораны ў асацыяцыю кааператываў сялянскіх гаспадарак «Адраджэнне». З 27 снежня 1995 года цэнтр сельскагаспадарчага ЗАТ «Адраджэнне». З 2006 года аграгарадок
Насельніцтва
- 232 гаспадаркі, 739 жыхароў (1997)
- 360 гаспадарак, 1049 жыхароў (2018)
Інфраструктура
ААТ «Адраджэнне», сярэдняя школа, дзіцячыя яслі-сад, філіял Старасельскай дзіцячай школы мастацтваў, сельскі клуб, бібліятэка, ФАП, аддзяленне сувязі, 2 магазіны.
Памятныя мясціны
Праваслаўная царква Святой Алены.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|