Вёска
Вялікія Лётцы
Вялікія Лётцы на карце Беларусі ±
|
Вялікія Лётцы (трансліт.: Vialikija Liotcy) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Лятчанскага сельсавета.
Геаграфія
Размешчана за 11 км на захад ад Віцебска на аўтадарозе Р151, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Лётцы, на беразе возера Лётцы.
Гісторыя
Да 10 мая 1958 года вёска ўваходзіла ў склад Старасельскага сельсавета[1], да 22 снежня 1960 года — у склад Біцялёўскага сельсавета.
Насельніцтва
- 524 жыхары, 163 двары (1996)
Батанічны сад
Батанічны сад быў закладзены ў маёнтку Вялікія Лётцы У. У. Адамавым. Дзейнічаў у пачатку XX стагоддзя да 1924 года. У 1910 годзе ў садзе раслі 344 віды дрэў, 664 віды травяністых і паўхмызняковых раслін, 13 відаў папараці. Большая частка калекцыі саду сфарміравана ў 1912 годзе. У стварэнні батанічнага саду прымалі вядомыя батанічныя арганізацыі і батанікі, насенне дастаўляліся Пецярбурга, Варшавы, Парыжа, Жэневы і іншых месцаў[2].
У канцы 1924 года ў садзе налічвалася каля 400 відаў рэдкіх парод дрэў, мелася калекцыя шматгадовых травяністых раслін, цяпліца з 300 відамі экзатычных раслін, гербарый, больш за 2000 відаў лекавых, тэхнічных, ягадных і іншых раслін, калекцыя насення больш за 1000 відаў. Працаваў батанічны музей. Сад выдаваў дэлектус (руск.) (бел., вёў абмен насеннем.
Пасля 1924 г. частка калекцыі (каля 200 відаў) была перанесена ў Віцебск. Калекцыя батанічнага саду страчана ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Захаваліся асобныя асобнікі ліпа буйналістая (Tilia platyphyllos), вольха шэрая (Alnus incana f. acuminata), клён палявы (Acer campestre), Populus ×petrowskiana, а таксама зараснікі Syringa josikaea, Rubus odoratus і інш.
Славутасці
- Сядзіба вучонага-батаніка У. У. Адамава (сядзібны дом канца XIX — пачатку XX стагоддзя, фрагменты батанічнага саду)[3].
- Участак старой дарогі ў Полацк, брукаванай каменем.
- Гарадзішча на беразе возера Лётцы пры ўпадзенні ракі Вужніца.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.
- ↑ Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — С. 514. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.
- ↑ Усадьба Адамовых
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|