Кінатэатры ў Магілёве існуюць з 1909 года[1]. На 2020 год у Магілёве працавала 6 кінатэатраў, уключаючы 4 кінатэатра, якія падкантрольныя дзяржаўнай структуры Магілёўскае абласное вытворчае унітарнае прадпрыемства «Кінавідэапракат».
Гісторыя
Колькасць кінатэатраў у розныя гады:
1909
3
2020
6
Першы кінасеанс у Магілёве адбыўся ў жніўні 1903 года ў гарадскім тэатры. Да 1909 года ў горадзе працавала 2 сінематографа: электрабіяскоп Сквірскага і электра-тэатр «Мадэрн»[2]. У тым жа годзе ў спецыяльна пабудаваным для дэманстрацыі кінафільмаў будынку на Дняпроўскім праспекце, 42 (цяпер - вул. Першамайская) быў адкрыты электрабіёграф «Чары»[1]. Пасля рэканструкцыі ў снежні 1930 года на яго месцы адкрыўся кінатэатр «Чырвоная Зорка», у якім упершыню ў Магілёве было паказана гукавое кіно.
У 1938 годзе было распачата будаўніцтва кінатэатра «Радзіма», яго адкрыццё адбылося 6 лістапада1939 года[1]. Быў разбураны падчас вайны, адноўлены ў 1944 годзе.
Падчас Другой сусветнай вайны кінатэатр «Чырвоная Зорка» (у гэты час называўся «Прамень»[1]) быў разбураны. Быў адноўлены ў 1948 годзе, а ў 1954 годзе прайшла яго рэканструкцыя.
У 1972 годзе прайшла рэканструкцыя кінатэатра «Радзіма». З 1971 па 1983 гады на 2 паверсе будынка кінатэатра «Радзіма» функцыянаваў дзіцячы кінатэатр «Піянер».
15 лютага1989 года на вул. Астроўскага адкрыўся кінатэатр «Ветразь» з дзвюма кіназаламі - на 300 і 200 (для паказу стэрэакіно) гледачоў.
У 2005 годзе прайшла чарговая рэканструкцыя кінатэатра «Чырвоная Зорка». А ў 2010 годзе на 2 паверсе кінатэатра была адкрыта Зала гісторыі кіно.
У 2007 годзе ў кінатэатры «Радзіма» была ўсталяваная сістэма лічбавага гуку Dolby Digital[3]. У 2008 годзе быў рэканструяваны кінатэатр «Кастрычнік».
З 2011 года з'явілася магчымасць паказу фільмаў у фармаце 3D у кінатэатрах «Кастрычнік» і «Радзіма», а з 2014 года ў кінатэатры «Ветразь».
У верасні 2019 года ў ГЦ «Атрыум» адкрыўся прыватны 5-зальны кінатэатр StarLight Cinema[4].
У красавіку 2020 з-за пандэміі каронавіруса прыпынілі працу прыватныя кінатэатры StarLight Cinema (аднавіў працу ў жніўні 2020 года)[5] і «Кастрычнік» (аднавіў працу ў верасні 2020 года, але ў 2021 годзе зноў зачыніўся).
Спіс кінатэатраў Магілёва
У спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Магілёва. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку.
Табліца:
Назва — назва кінатэатра;
Адкрыты — дата адкрыцця кінатэатра;
Закрыты — дата закрыцця для неіснуючых кінатэатраў;
Найстарэйшы кінатэатр Магілёва з залай на 526 гледачоў для паказу 2D і 3D фільмаў. Да 1930 года - «Чары», у гады Другой сусветнай вайны - «Прамень». Будынак кінатэатра ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.