Кім Чэн Ір (кар.: 김정일, 16 лютага 1941 (паводле савецкіх дадзеных), 16 лютага 1942 (афіцыйная біяграфія), Вяцкае Хабараўскага краю, РСФСР, СССР (паводле савецкіх дадзеных), Пэктусан, Карэя, Японія (афіцыйная біяграфія) — 17 снежня 2011) — кіраўнік Паўночнай Карэі, генеральны сакратар Працоўнай партыі Карэі, Вярхоўны галоўнакамандуючы Карэйскай народнай арміяй, старшыня Дзяржаўнага камітэта абароны Паўночнай Карэі. Сын прэзідэнта Паўночнай Карэі Кім Ір Сена.
Паводле афіцыйнай біяграфіі, Кім Чэн Ір нарадзіўся ў таемным партызанскім лагеры ў гарах Пэктусан у Карэі ў 1942. Савецкія і кітайскія крыніцы сцвярджаюць, что ён нарадзіўся ў сяле Вяцкае Хабараўскага краю, РСФСР, СССР у 1941 і быў названы Юрый Ірсенавіч Кім.
У 1961 уступіў у Працоўную партыю Карэі. З 1964 — у Цэнтральным камітэце партыі. З 1973 — Сакратар ЦК партыі, з 1974 — член Паліткамітэта, з 1980 — член Прэзідыума, з 1982 — дэпутат Вярхоўнага Народнага Сходу КНДР, з 1991 — Вярхоўны галоўнакамандуючы, з 1992 — маршал Паўночнай Карэі, з 1993 — старшыня Дзяржаўнага камітэта абароны Паўночнай Карэі.
Пасля смерці ў 1994 годзе свайго бацькі — прэзідэнта Кім Ір Сена, стаў кіраўніком дзяржавы з афіцыйным тытулам «вялікі кіраўнік».
Зноскі
Кім Чэн Ір — продкі |
---|
|
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|