Спецыяльная камісія ЮНЕСКА прызнала палац перспектыўным міжнародным турыстычным аб’ектам і выдаткавала на падрыхоўчыя працы па яго аднаўленні грант у 50 000 долараў[2][3]
У 1821 годзе маёнтак набыў Войцех Пуслоўскі, які заснаваў у Косаве фабрыку дываноў, а ў ваколіцах пабудаваў або адрамантаваў каля 60 храмаў.[1]
Пасля маёнтак перайшоў сыну Войцеха — Вандаліну Пуслоўскаму, буйному прамыслоўцу і аматару мастацтваў, які працягнуў будаўніцтва палаца. У 1838 годзе Вандалін Пуслоўскі пачаў будаўніцтва палаца, аўтар праекта — варшаўскіархітэктарФранцішак Яшчалд, у 2-й палове XIX ст. рэканструкцыяй палаца займаўся Уладзіслаў Марконі.[1]
Сярод гасцей палаца можна пералічыць мноства вядомых асоб, у тым ліку беларускага літаратара, музыканта і мастака Напалеона Орду, пісьменнікаў Генрыка Сянкевіча і Элізу Ажэшка маршала Юзафа Пілсудскага, гісторыка і пісьменніка Вацлава Ластоўскага і іншых. Дзякуючы малюнкам Напалеона Орды, сёння мы ведаем, як выглядаў палац у час Пуслоўскіх[4]
Трэці ўладальнік Леанард Пуслоўскі прадаў асабняк за 700 тысяч рублёў, каб пагасіць даўгі, зробленыя пры гульні ў карты. Палац быў набыты расійскім купцом Аляксандравым, які крыху пазней перапрадаў яго па двайной цане княгіні Ганне Трубяцкой. Пасля ўладальнікам уласнасці стала княгіня Абамалек, а затым князь Альдэнбургскі[4].
У час Першай сусветнай вайны палац быў разрабаваны і часткова разбураны[4]. Знікла калекцыя рэдкіх рукапісаў, скульптуры, карціны і ўсе каштоўнасці[3]. Незваротна знішчылі парк і аранжарэі[4]. Да нашых дзён ад іх захаваліся толькі трохі бэзавых і глогавых кустоў[3]. Многія з каштоўнасцей былі вывезены за межы краіны. З 1921 да 1939 года палац належаў Польшчы. Пасля праведзенай рэстаўрацыі ён выкарыстоўваўся ў якасці адміністрацыі староства Косаўскага павета(польск.) (бел. і вучылішча садаводства[1][3]. Да 1939 года ў шэрагу залаў захаваліся печы і каміны.
Самыя вялікія разбурэнні будынкі атрымалі цягам Другой сусветнай вайны, хоць акупанты не кранулі палаца[2]. На яго тэрыторыі і ў горадзе былі створаны 4 гета, у якіх было знішчана практычна ўсё яўрэйскае насельніцтва Косава, з чаго колькасць яго жыхароў памяншылася ў сем разоў[4]. У 1944 годзе адбыўся велізарны пажар, распачаты мясцовымі партызан, які знішчыў усе астатнія памяшканні і дэкаратыўную аздобу[1]. Былі пашкоджаны падмуркі, частка сцен абвалілася, адсутнічаў дах, толькі часткова ацалелі вітражы. Палац быў спалены, паколькі партызаны баяліся, што захопнікі могуць зладзіць у ім засаду. Пажар не спыняўся 10 дзён, а слуп дыму вісеў над маёнткам на працягу месяца. Разам з палацам быў спалены і дом Касцюшкі, у якім змяшчаўся нямецкі штаб[4].
Пасля вайныў савецкі час палац і ўся зямля пры ім сталі ўласнасцю Дзяржаўнага ляснога фонду, вынікам дзейнасці якога стала знішчэнне ўсіх каштоўных парод дрэў. На тэрасах былі пасаджаны хвоі, якія на працягу многіх гадоў хавалі пабудовы[5].
У 1947 годзе Косаўскі райвыканкам распачаў работы па частковаму прыстасаванню замка пад дзіцячы дом. Аднак работы аказаліся не пад сілу выканкаму і былі спынены.
Архітэктарамі дзяржаўнага прадпрыемства «Брэстрэстаўрацыяпраект» былі распрацаваныя генеральны план аднаўлення палаца і сядзібы Тадэвуша Касцюшкі, а таксама рэканструкцыі парку як адзінага палацава-паркавага ансамбля. У 2007г у Косаўскім замку распачаліся рэстаўрацыйныя працы, якія працыягваюцца і ў 2019 г.
Паводле пастановы Савета Міністраў ад 3 чэрвеня 2016 года № 437 Косаўскі замак быў уключаны ў лік 27 аб’ектаў, выдаткі на захаванне якіх (у частцы капітальных выдаткаў) могуць фінансавацца з рэспубліканскага бюджэту[6].
Архітэктура
Стыль і агульная структура ансамбля
Будаўніцтва Палаца Пуслоўскіх працягвалася каля 10 гадоў[3]. Варшаўскі архітэктар Францішак Яшчалд замяніў распаўсюджаны на той час палацава-паркавы класіцызмгатычнай старажытнасцю. Шэраг даследчыкаў падкрэсліваюць аналогію Косаўскага палаца з замкам(польск.) (бел.Гогенцолернаў у Камянцы Замбкавіцкім(польск.) (бел. (Польская Сілезія). Архітэктурны стыль палаца быў вызначаны як рэтраготыка. У той час такая архітэктура стваралася, як палітычны пратэст супраць афіцыйнай ідэалогіі царскай Расіі[4].
Ансамбль быў пабудаваны на штучна створаным пагорку, а палац разам з паркам займаў плошчу ў 40 га. Па восі сіметрыі былі размешчаны ўваходны порцік, клумбы, фігуры, алеі, палац, тэрасы, а сама вось сканчалася возерам з выспай. Уезд на тэрыторыю комплексу ажыццяўляецца праз 3 порцікі. Галоўны ўваход быў размешчаны ў напрамку Ружан, на поўнач вёў Паўночны порцік. На горад Косава быў накіраваны Паляўнічы порцік, але да гэтага часу археолагі не змаглі выявіць яго дакладнае месцазнаходжанне[3].
Архітэктура галоўнага будынка
Палац мае правільную геаметрычную форму і сіметрычную кампазіцыю[3] са значным перападам вышыні[7]. Ён складаецца з цэнтральнага двухпавярховага корпуса і двух бакавых аднапавярховых крылаў, злучаных з ім вузкімі галерэямі, прарэзанымі высокімі спічастымі аркамі[1]. Вуглы цэнтральнага корпуса фланкіраваны гранёнымі вежамі рознай вышыні, вуглы бакавых крылаў умацаваны вежападобнымі эскарпамі(руск.) (бел.. Фасады рытмічна чляняцца спічастымі аркамі, аконнымі праёмамі, перспектыўнымі нішамі, гранёнымі вежамі. Унутраная планіроўка сіметрычная, характэрная для палацавай архітэктуры класіцызму. Палац — прыклад спалучэння класіцыстычных прыёмаў у планіроўцы і кампазіцыі з элементамі неаготыкі ў архітэктурнай аздобе.
Дзякуючы такім тыпова гатычным формам[7], як зубчастыя вежы з зубчастымі завяршэннямі і шчылепадобнымі праёмамі, прарэзаныя вузкія байніцы, вуглавыя контрфорсы, спічастыя абрысы вокнаў, насценныя фіялы, машыкулі і гэтак далей, ансамбль нагадвае хутчэй абарончы аб’ект, чым палац. Таму яго часам называюць «маленькі замак»[1][3]. Кожная з 12 вежаў васьмікутнай формы ў плане і сімвалізуе адзін з месяцаў года. Вышэй, чым астатнія, чатыры вежы, размешчаныя ў цэнтры, якія прызначаны для ўраджайных мая, чэрвеня, ліпеня і жніўня. Найбольш высокімі з’яўляюцца тыя, якія сімвалізуюць ліпень і жнівень[1].
У адным з крылаў палаца знаходзіліся мастацкая галерэя і бібліятэка, якая змяшчала каля 10 000 рэдкіх кніг. У іншым крыле былі размешчаны спальныя памяшканні[3].
Палац змяшчаў 132 памяшканні, ні адно з якіх не было падобна на іншае[4]. Дзякуючы сістэме калідораў і асабліваму размяшчэнню вокнаў, на працягу 2,5 дзён у годзе сонечнае святло цалкам залівала адзін з пакояў. У гэтыя дні ўладальнікі адзначалі «Дзень пакоя», багата яго ўпрыгожваючы і праводзячы ў ім амаль увесь свой час[1].
У палацы было мноства раскошных залаў, і кожная з іх мела сваю ўласную назву і спецыяльнае прызначэнне. У Белай зале, упрыгожанай пліткай, танцавалі на вялікіх, шумных вечарынах. У Чорнай гулялі ў карты, а ў Ружовай працавалі і слухалі музыку[1]. Былі таксама Сіняя, Сярэбраная, Залатая, Шкляная, Люстэркавая і многія іншыя. Любое памяшканне было ўпрыгожанае габеленамі, дыванамі, мармурам, дэкаратыўнымі камінамі і скульптурамі[3]. Дакладна вядома, што ва ўсіх памяшканнях было ўстаноўлена падлогавае ацяпленне(укр.) (бел.[1].
На другім паверсе размяшчалася Парадная зала, сцены якой былі размаляваныя вядомымі і невядомымі мастакамі таго часу[3]. Рэстаўратары выказалі здагадку, што раней у зале пад тонкай і шкляной падлогай сярод плаваючых водарасцей плавалі экзатычныя рыбы[1]. Падчас рэстаўрацыі стала ясна, што кафля для палаца была дастаўлена з Аўстрыі, а сістэма ацяплення выраблена на прадпрыемстве ў горадзе Станпоркаў у Польшчы[5]. Цэглу для будаўніцтва дастаўлялі здалёк, з-за межаў краіны[3].
Парк
Вакол рэзідэнцыі па плане архітэктара Ф. Яшчалда быў закладзены цудоўны парк на ўзор рэнесансных садоў(укр.) (бел.Італіі. Вандалін Пуслоўскі ўключыў у новую кампазіцыю добра захаваны стары парк, які некалі абкружаў дом-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі.
У парку раслі больш чым за 150 відаў экзатычных раслін, а асабліва рэдкіх відаў уладкавалі аранжарэю.
Парк жывапісна спускаецца да трох штучных сажалак[1].
У заходняй частцы парку пабудавана капліца, размешчаная на ўчастку ў форме круга, якая абрасла барвенкам. На заходнім баку тэрасы пабудаваныя дапаможныя памяшканні, якія ўключаюць у сябе кухню, бровар і стайня. Прастору паміж броварам і азёрамі займае фруктовы сад, аранжэрэя і дом садоўніка[3].
На тэрасах былі размешчаны фантаны з шырокімі чашамі. Па парку стаялі скульптуры. У паўночна-ўсходняй частцы ракі Косава мелася сістэма трох азёр, падзеленых плацінай, берагі якіх параслі плакучымі вербамі[3].
Сучасны стан
З 2008 года ў Косаўскім палацы працуюць рэстаўратары[1].
На працягу першых трох гадоў рэстаўрацыі былі выкарыстаныя больш за 11 мільярдаў рублёў, з рэзідэнцыі вывезлі каля 3 тысяч м³ смецця. Спецыялістамі зроблена гідраізаляцыяфундамента і створана інжынерная інфраструктура — праведзена электрычнасць і ваду, адноўлена і перабудавана каналізацыя. Былі адноўлены ўнутраныя сцены будынка і пачата праца над вокнамі і афарбоўкай фасада[12].
У 2017 годзе адкрылася першая экспазіцыя, у 2020 прынялі першых наведвальнікаў рэстаран «Граф Пуслоўскі» і гатэль «Пуслоўскіх». У афіцыйнай цырымоніі адкрыцця і ўводу ў эксплуатацыю Косаўскага палацава-паркавага ансамбля 23 снежня 2022 года прынялі ўдзел міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка, затым у палацы прайшоў навагодні баль для студэнтаў[13].
Легенды
Як і многія іншыя палацы і замкі, Косаўскі палац мае сваі легенды. Напрыклад, мясцовыя жыхары расказваюць, што для аховы палаца яго ўласнік трымаў льва, якога пускалі ўначы блукаць па калідорах[1].
Існуе таксама легенда, што існуе падземны праход, па якім за адну гадзіну можна дабрацца да іншай рэзідэнцыі Сапегаў, якая знаходзіцца ў Ружанах, у 20 км ад Косава. Пры гэтым праход такі шырокі, што ў ім можна ехаць на карэце, запрэжанай тройкай коней(руск.) (бел.[1].
Музыкальная легенда распавядае, што калі нехта пляскае ў ладкі, стоячы пад акном на другім паверсе, то з усходняга боку аркі будынка чуваць меладычныя гукі[1].
Мясцовыя жыхары таксама кажуць, што графіня Пуслоўская вельмі любіла ездзіць у санках(руск.) (бел., таму граф загадваў пакрываць частку парка соллю, каб можна было працягваць катанні нават у летні час.
Замку ў 1925г.
Палац на здымку падчас Першай Сусветнай вайны
Фрагмент палаца на здымку 30-х гадоў
Палац у 1925г.
Палац у зімовы час. 1924-1932
Косаўскі палац на старым здымку
Палац на здымку 15.08.1937
У філатэліі
У 2012 годзе выява палаца была выкарыстана на паштовай марцы Беларусі.
↑ абвЛазука Б.А.Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 353. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.