Капліца ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца. Пабудавана ў 19 ст. з цэглы. Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана 8-граннай ратондай, накрытай самкнутым звонападобным купалам, завершаным цыбулепадобным купалам на гранёным барабане. Грані прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі і нішамі. Рускі паэт Аляксандр Блок, які служыў у наваколлях Каўбоў з 14 жніўня па 3 верасня 1916 года, у жніўні намаляваў гэтую капліцу ў лісце да жонкі.
Дуб, каля якога стаяў полк Блока
Страчаная спадчына
У пасляваенны час у Каўбах была знішчана сядзіба роду Алявінскіх[2] і парк вакол яе[3][4].
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ко́ўбы