Касцёл Святога Антонія Падуанскага — помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Каменка Шчучынскага раёна.
Пабудаваны ў 1908 годзе.
Архітэктура
Асноўны прамавугольны ў плане аб'ём накрыты двухсхільным дахам. Цэнтральны неф пераходзіць у пяцігранную апсіду з самастойным дахам, па баках якой невялікія гранёныя сакрысціі. Двух'ярусная чацверыковая вежа на галоўным фасадзе завершаная стромкім шатром з люкарнамі. Верхні чацвярык вежы на ўсіх фасадах выразна вылучаны высокімі патройнымі арачнымі вокнамі (трыфорыумам). Галоўны ўваход аформлены парталам, над якім размешчаныя акно-«ружа» і ніша са скульптурай. Дзверы аздобленыя мастацкай коўкай. Астатнія фасады рытмічна расчлянёныя ступеньчатымі контрфорсамі і стральчатымі аконнымі праёмамі. У інтэр'еры асноўны аб'ём падзелены на тры нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі. Над уваходам — хоры з арганм. Сцены і скляпенні атынкаваныя, пабеленыя, астатнія канструкцыйныя элементы падкрэсленыя чырвоным колерам муроўкі.
Літаратура
Спасылкі