Пасля Паўстання Каліноўскага расійскія ўлады распачалі шэраг жорсткіх мер супраць Каталіцкай царквы ў заходніх рэгіёнах імперыі, якія ўключалі закрыццё мноства каталіцкіх храмаў і перадачу іх будынкаў Праваслаўнай царквы. У Івянцы былі канфіскаваны абодва каталіцкіх храма: драўляны Троіцкі касцёл, пабудаваны ў XVII стагоддзі і каменны касцёл Святога Міхаіла, пабудаваны ў XVIII стагоддзі пры францысканскім кляштары, — і былі перабудаваны ў праваслаўныя цэрквы. Нягледзячы на тое, што ў горадзе не засталося каталіцкіх храмаў, атрымаць дазвол на будаўніцтва новага храма было немагчыма, таму вернікам прыходзілася збірацца ў невялікай драўлянай капліцы, пабудаванай у 1820 годзе на мясцовых могілках.
Пасля выдання «маніфеста аб верацярпімасці» 1905 года сітуацыя стала мяняцца. Улады далі дазвол на будаўніцтва ў Івянцы новага каталіцкага храма. Ён павінен быў быць збудаваны побач з каталіцкімі могілкамі і замяніць драўляную капліцу ў якасці месца набажэнстваў. У падзяку за дазвол храм атрымаў імя святога Аляксея, апекуна царэвіча.
Падчас Другой сусветнай вайны касцёл застаўся пад апекай вернікаў і амаль не пацярпеў. 16 ліпеня 1947 годзе касцёл быў зачынены савецкімі ўладамі. У 1962 годзе будынак перададзены Дзяржаўнай бібліятэцы імя У. І. Леніна ў Мінску і пераабсталявана пад архіў. У пачатку 1980-х гадоў мясцовыя жыхары сталі дамагацца вяртання храма, але вярнуць будынак атрымалася толькі ў 1989 годзе. 14 кастрычніка 1988 года храм быў вернуты Царкве, 9 ліпеня 1989 года царква Святога Аляксея была пераасвечаны. У 1990 годзе зноў пачалі служыць францысканцы[2].
Архітэктура
Помнік архітэктуры неагатычнага стылю. Касцёл крыжападобны ў плане, з пяціграннай апсідай і прамавугольнымі бакавымі крыламі трансэпта, якія выступаюць далёка за межы сцен падоўжнага карабля. Двух’ярусная чатырохгранная шатровая вежа-званіца выступае з асноўнага аб’ёму і дамінуе ў агульнай кампазіцыі, завяршаючы двухсхільны дах з сігнатуркай над алтарнай часткай. Неагатычныя элементы храма: стылізаваныя контрфорсы, акно-ружа, стрэльчатыя вокны. Гатычная тэма працягнута ў інтэр’еры храма.
Анатоль Мікалаевіч Кулагін.Касцел святога Аляксея // Каталіцкія храмы Беларусі. — Мінск: «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2008. — С. 158-159. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭН, 1993. — 620 с. ISBN 5-85700-078-5
Кулагін А. М. Адраджэнне готыкі. — Мн., 1993. — 71 с.
Кулагін А. М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Мн.: Ураджай, 2000. — 304 с. іл. ISBN 985-04-0350-0
ks. Jan Kozilewicz: Krótki zarys dziejów kościołka zbudowanego na cmentarzu katolickim w miasteczku Iwieńcu gubernji Mińskiej.. Iwieniec: parafia św. Aleksego w Iwieńcu, 1909.
Katalog franciszkańskiej prowincji MB Niepokalanej w Polsce. Wydawnictwo Michalineum, Marki 2000