Вуліца ўпершыню згадваецца ў крыніцах канца XV ст.
Гістарычныя назвы — Рыначны завулак, Плябанская, Вуліца з Рынку побач з касцёлам (1680), Плябанская з Рынку (1775), Партыкулярная плябанская з вуліцы Віленскай (1790), таксама ў дакументах сустракаюцца назвы Плябанская ад Рынку да жыдоўскіх могілак і Плябанская праз Нямецкі рынак да Траецкай.
Цікавыя аб’екты
Пры злучэнні з Савецкай плошчай — месца зруйнаванай камуністамі Фары Вітаўта, на гэтым месцы зараз разбіты сквер.
Літаратура
Ю. Гардзееў. Магдэбургская Гародня. Гародня—Wrocław, 2008. С. 132.