Вадацяжныя вежы
Фота Гродна летам 1915 г. з самалёта нямецкага разведчыка. На пярэднім плане — адна з ваданапорных вежаў, за ёй у далечыню цягнецца вуліца Дзям'янаўская.
Вуліца Свярдлова — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гродна .
Названа ў гонар Я. М. Свярдлова ў 1940 годзе. Раней называлася Дзям'янаўская, Татарская, Баніфатарская . Праходзіць ад вуліцы Сацыялістычнай да вуліцы Будзённага . Працягласць каля 500 метраў. Пачала забудоўвацца з XV стагоддзя. У 1729 годзе на вуліцы быў пабудаваны кляштар баніфатараў , які не захаваўся да нашых дзён. У самым канцы XVIII стагоддзя Карл Шыльдхаўз пабудаваў для князёў Агінскіх палац на Дзям'янаўскай [ 1] [ 2] .
У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў на канцы вуліцы ля высокага яра пабудаваны дзве вадацяжныя вежы . Падчас Вялікай Айчынай вайны вуліца часткова пашкоджана. У 1950-1970-я гады забудоўвалася 3-5 павярховымі жылымі дамамі, па першых паверхах якіх змяшчаліся крамы.
Зноскі
Літаратура
Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.
Спасылкі
Плошчы Шашы Праспекты Вуліцы Завулкі Бульвары Праезды Тупікі Іншыя