Каро́цічы[1] (трансліт.: Karocičy, руск.: Коротичи) — аграгарадок у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікамалешаўскага сельсавета. Размешчаны на левым беразе ракі Маства пры ўпадзенні яе ў Сцвігу, на поўдзень ад Талмачова.
Уваходзяць у так званую Агурковую краіну.
Перад вайной у вёсцы жыло 560 чалавек у 140 дварах[2].
У ліпені 1944 года гітлераўцамі было спалена 137 дамоў[2].