Цэнтр калгасу «Перадавік», а пазней сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву «Добрыца». Знаходзіцца за 8 км ад Салігорска і за 141 км ад Мінска.
Гісторыя
Вядома з XVI ст. як вёска Зажэвічы (Zażewiczy) або Зажэва (Zażewo) Слуцкага княства. Станам на 1566 год належала да «двара» Пагост. Паводле апісання Слуцкага княства 1600 года належала да «двара» Мяцявічы.
У 1797 годзе Зажэвічы — прыватны маёнтак Слуцкага павета Мінскай губерні.
Станам на 1858 год — вёска ў складзе фальварка Трасцянец, які знаходзіўся за 5 км на поўдзень, паблізу сучаснай Бярозаўкі.
У 1870 годзе Зажэвічы — сельская грамада Пагосцкай воласціСлуцкага паветаМінскай губерні. Зажоўская грамада адносілася да прыхода Пагосцкай царквы, там хрысціліся і вянчаліся зажоўцы, адпаведна, захоўваліся метрычныя кнігі, датычныя жыхароў вёскі (царква і яе архіў згарэлі ў 1944 годзе, падчас наступлення савецкай арміі).
У вялікім пажары 1928 года згарэла адзіная і галоўная вуліца Зажэвіч, жыхары рассяліліся па хутарах.
У 1931 годзе ў Зажэвічах арганізаваны калгас «Перадавік», у якім былі два нацыяналізаваныя ветракі, працавала кузня. З 1938 года савецкія ўлады пачалі гвалтоўнае збіранне зажоўскіх хутароў назад у вёску (найпрасцейшым спосабам прымусу да перавозу хаты ў вёску было разбурэнне даху).
Дэмаграфія
Год
Двары
Жыхары
1800
61
225
1897
114
1107
1909
171
1245
1917
187
1346
1941
314
1355
2004
340
648
Адукацыя
У 1861 годзе адкрыта школа граматы, станам на 1890 год там навучаліся 30 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка. У 1905 годзе для школы пабудавана новае памяшканне. Станам на 1922 год у школе 1-й ступені навучалася 299 дзяцей.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)