Еўрапейскі маршрут E95 — аўтамабільная дарога ва Усходняй Еўропе на тэрыторыі Расіі , Беларусі , Украіны , Турцыі . Мае важнае міждзяржаўнае значэнне для ўсходнеславянскіх краін , СНД , а таксама важнае міжнароднае значэнне. Праходзіць па тэрыторыі Ленінградскай і Пскоўскай абласцей РФ , Віцебскай , Магілёўскай і Гомельскай абласцей Беларусі, Чарнігаўскай , Кіеўскай , Чаркаскай , Кіраваградскай , Мікалаеўскай і Адэскай абласцей Украіны, далей паромам па Чорнаму мору , затым па тэрыторыі Турцыі.
Асноўныя гарады: Санкт-Пецярбург , Гомель , Кіеў , Адэса , Самсун , Мерзіфон . Самы загружаны ўчастак дарогі прыпадае на сегмент паміж Кіевам і Адэсай (аўтастрада М05 ), але дазволеная хуткасць складае 110 км/г. Частка пан'еўрапейскага калідора IX.
Маршрут
Агульная працягласць — 3 770 км.
Расія
Беларусь
Украіна
М01 Чарнігаў , Бравары
Кіеў
М05 Глеваха , Васількаў , Белая Царква , Ставішча , Жашкаў , Умань , Ульянаўка , Любашоўка , Жоўцень , Адэса
Чорнае мора
Турцыя
Апісанне
Пулкаўскія вышыні — Зайцава, Вярэўскае сельскае паселішча : па тры палосы ў кожным кірунку.
Зайцава, Вярэўскае сельскае паселішча — Гатчына : нічым не характэрная двухпалосная дарога
г. Гатчына : двухпалосная аб'язная дарога
Гатчына — Луга : нічым не характэрная двухпалосная дарога, умераная колькасць населеных пунктаў
Луга : двухпалосная аб'язная дарога
Пскоў : па ўсходняй ускраіне горада, два святлафоры
За Псковам невялікі ўчастак з трохпалосным рухам
Остраў — аб'язная
Апочка — аб'язная
Пустошка — праз горад, абмежаванне 40 км/г
Невель — аб'язная
Віцебск — аб'язная
Магілёў — аб'язная
Гомель — аб'язная
Віцебск — Гомель — двухпалосная дарога
Гомель — Чарнігаў — двухпалосная дарога, незадоўга да Чарнігава пераходзіць у чатырохпалосную (па дзве палосы ў кожным кірунку); прыкладна праз 30 км пасля Гомелю знаходзіцца памежны пераход Новая Гута (Беларусь) — Новыя Ярылавічы (Украіна)
Чарнігаў — Кіеў — па дзве палосы ў кожным кірунку
Кіеў — праз горад
Кіеў — Умань — па дзве палосы ў кожным кірунку
Умань — Адэса — вельмі добрае пакрыццё, па дзве палосы ў кожным кірунку, абмежаванне 110 км/г на двухпалоснай дарозе з атбойнікам пасярэдзіне.
Адэса — (за 50 км да горада) па тры палосы ў кожным кірунку
Зноскі
Спасылкі
Магістральныя аўтамабільныя дарогі рэспубліканскага значэння Аўтамабільныя дарогі рэспубліканскага значэння Еўрапейскія магістралі