E06 — назва галоўнай дарогі, якая ідзе ад паўднёвага ўскрайка Швецыі ў Трэлебаргу па заходнім узбярэжжы Швецыі, а затым праз усю Нарвегію на поўнач да мяжы з Расіяй у фюльке Фінмарк. Даўжыня дарогі — 3140 км.
Гэта дарога атрымала назву Е06 па старой сістэме «Е» да 1985 года і раней цягнулася да Рыма. Пазней яна атрымала назву Е47 па новай сістэме на большай скандынаўскай частцы (ад Хельсінгбарга да Олдэрфіёрда), а назва Е06 засталося толькі для паўночнай часткі даўжынёй 460 км (ад Олдэрфіёрда да Фінмарка). Пасля палітычных перамоў уся скандынаўская частка трасы атрымала назву Е06.
Траса Е06 мае па дзве паласы ў кожны бок ад Трэлебарга да Удэвалы, а таксама ад Стрэмстада да Дала. Некаторыя часткі далей на поўнач таксама маюць па 4 паласы руху. Плануецца, што да 2013 года каля 700 км дарогі ад Трэлебарга да Коламаэна стануць аўтабанам. Астатняя частка трасы — звычайная дарога, шырынёй 6-10 м. Некаторыя часткі на далёкай поўначы Нарвегіі маюць шырыню меншую за 6 м. У сваёй паўночнай частцы (за Тронхеймам) дарога з’яўляецца вельмі пакручастай.
У некалькіх частках Нарвегіі траса Е06 пракладзена скрозь голыя скалы.
Узімку пры пагаршэнні пагодных умоў дарога можа часова закрывацца.