Ду Фу (кіт.: 杜甫 Dù Fǔ, другое імя Цзымэй; 712, павет Гун — 770): кітайскі паэт часоў Танскай дынастыі. З сям’і чыноўніка.
Біяграфічныя звесткі
Нарадзіўся ў сям’і чыноўніка. Ужо ў сямігадовым узросце прыдумваў вершы. Яго літаратурныя пазнанні былі надзвычай шырокія, шматабсяжныя. Пакінуўшы родны дом, ажыццявіў два вялікія падарожжы па краіне. Жыў у сталіцах Танскай імперыі — Лаяне і Чаньяні. Сябраваў з Лі Бо. У адрозненне ад Лі Бо марыў пра дзяржаўную службу, меркаваў, што праз яе зможа прынесці карысць сваёй Айчыне. Аднак заўжды яго спробы прайсці праз сіта дзяржаўных экзаменаў заканчваліся з-за інтрыг карумпіраваных чыноўнікаў, якія акружалі трон. Сям’я Ду Фу цярпела нястачы, сын памёр ад голаду, а сам Ду Фу захварэў на ліхаманку і сухоты. У час мяцяжу Ань Лу-шаня Ду Фу быў захоплены ў палон і адвезены ў Чаньян, адкуль уцёк праз два гады. Гэтым разам яму ўдалося атрымаць пасаду пры двары. Але ўсё адно яго дзейнасць не знайшла падтрымкі наверсе. Калі двор вярнуўся ў вызваленую сталіцу, Ду Фу патрапляе ў няміласць да імператара і адпраўляецца на нязначную пасаду ў правінцыю, праз год падае ў адстаўку.
Творчасць
Найбольш вядомыя цыклы вершаў «Тры аканомы» і «Тры расстанні». Майстар пейзажнай лірыкі. Паказваў у творах сацыяльныя кантрасты феадальнага грамадства («Вершы з 500 словаў пра тое, што ў мяне было на душы, калі я ехаў з сталіцы ў Фынсянь» і інш.), цяжкі лёс народа, асуджаў грабежніцкія войны.
Кітайская літаратурная крытыка называе Лі Бо і Ду Фу «прашчурамі верша», паколькі яны стварылі новую вершаваную форму — верш у пяць і сем слоў, які прыйшоў на змену старой форме верша ў чатыры словы. Гэта стала асноўнай формай паэзіі на наступныя тысячу з нечым гадоў, да літаратурнай рэвалюцыі 1918 года.
На беларускую мову яго творы перакладалі Рыгор Барадулін, Уладзімір Дубоўка, Лявон Баршчэўскі, Янка Сіпакоў, Мікола Мятліцкі[4], Навум Гальпяровіч.
Беларускія пераклады
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Ду Фу — продкі |
---|
|
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|