У 1876 годзе маёнтак Друцкаўшчызна (у 1870 годзе 98 душ мужчынскага полу) і вёска, спадчыннае ўладанне Антона Слізня (у 1870 годзе 535 дзесяцін зямлі); абодва ў Сноўскай воласці Навагрудскага паветаМінскай губерніРасійскай імперыі. У 1897 годзе ў вёсцы быў хлебазапасны магазін, у маёнтку праваслаўная капліца. У 1914 годзе ўладанне Яна Томаша Слізня. У 1912—1916 гадах у вёсцы дзейнічала аднакласнае народнае вучылішча.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска акупаваная войскамі нацысцкай Германіі, 5 вяскоўцаў загінулі ці зніклі без вестак на франтах. У 1950 годзе вяскоўцаў аб’ядналі ў калгас імя Хрушчова. З 8 студзеня 1954 года вёска ў Мінскай вобласці, з 9 жніўня 1960 года ў Сноўскім сельсавеце. З сакавіка 1959 года сядзіба саўгаса «Друцкаўшчызна» (на 1 студзеня 1998 года ўключаў 1 населены пункт), які ў 2000 годзе рэарганізаваны ў РУП «Насенняводчы саўгас „Друцкаўшчызна“».
Інфраструктура
У 2012 годзе дзейнічалі сельскі клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне пошты, магазін, збожжасховішча, бульбасховішча, майстэрня па рамонце сельскагаспадарчкай тэхнікі, гараж, 2 жывёлагадоўчыя фермы.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Друцкаўшчы́зна
Друцкаўшчызна // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 45—46. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.