Другая бітва за Кабані |
---|
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Сірыйскім Курдыстане, Грамадзянская вайна ў Сірыі |
|
Дата |
25—29 чэрвеня 2015 |
Месца |
Кабані (Айн-эль-Араб) |
Вынік |
Перамога курдаў:
- Баевікі ІД пакаралі смерцю 233 грамадзянскіх у Кабані і ў вёсцы Бархім Бутан
- Амаль усе баевікі былі забіты; 1 баевік з Егіпта трапіў у палон, 7 збеглі праз турэцкую мяжу
|
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
|
Страты |
35—37 загінулых
|
79—92 забітых (13 здзейснілі суіцыд), 1 палонны
| |
Агульныя страты |
223—233 грамадзянскіх забіта, звыш 300 паранена
| |
|
Другая бітва за Кабані, таксама Разня ў Кабані — эпізод канфлікту ў Сірыйскім Курдыстане, які адбыўся пры другой спробе баевікоў Ісламскай дзяржавы ўсталяваць кантроль над горадам Кабані (Айн-эль-Араб) на сірыйска-турэцкай мяжы.
Папярэдняя бітва
26 студзеня 2015 года курдскія сілы самаабароны авалодалі апошняй буйнай апорай маджахедаў «Ісламскай дзяржавы» (ІДІЛ) у сірыйскім горадзе Кабані. Апалчэнцы выбілі ісламістаў з раёна Кан’я-Курд на ўсходзе горада[1]. Аблога Кабані працягвалася 133 дні. Ісламісты ІД сутыкнуліся з добра арганізаваным супрацівам. За горад змагаліся больш за 3 тысячы курдскіх апалчэнцаў, уключаючы жаночыя атрады (YPJ)[2]. Як патлумачыў прадстаўнік Нацыянальнага савета Курдыстана, «Кабані для нас — гэта Сталінград». У гэтых падзеях ЗША ўпершыню выкарысталі свой самалёт F-22 Raptor для нанясення удараў па пазіцыях ІДІЛ у Кабані[3].
Ход падзей
17 чэрвеня 2015 года ў Кабані праходзілі[4] ўрачыстасці з нагоды захопу YPG і Арміяй ісламу стратэгічнага апорнага пункта ІДІЛ горада Таль-Аб’яд[5] у правінцыі Рака. Тым самым была знята блакада Кабані, аб’яднаны занятыя курдамі тэрыторыі Сірыі, разарваны шляхі экспарту нафты з ІДІЛ і паступлення маджахедаў праз Турцыю. Прэзідэнт апошняй Рэджэп Таіп Эрдаган прызнаў поспех паўстанцаў Сірыйскага Курдыстана і заявіў, што гэта пагражае бяспецы Турцыі[6].
25 чэрвеня баевікі ІД разгарнулі другое наступленне на Кабані. Атака пачалася ноччу, калі на самым краі горада выбухнуў замінаваны аўтамабіль. Адразу ж пасля выбуху джыхадзісты напалі на горад з трох бакоў, расстрэльваючы ўсіх, хто трапляў ім на вочы. У выніку баёў не менш за 60-70 чалавек, многія з якіх — жанчыны і дзеці, атрымалі раненні, 12 чалавек загінулі[7][8].
Тым часам сірыйскае дзяржаўнае тэлебачанне заявіла, што Кабані атакавалі баевікі, якія пракраліся на тэрыторыю Сірыі з Турцыі. Прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Турцыі катэгарычна абверг гэтыя абвінавачванні, назваўшы іх хлуснёй[9].
27 чэрвеня сілы курдскага апалчэння распачалі контрнаступленне і адбілі Кабані ў ісламістаў. Спікер атрада народнай самаабароны Рэдур Зеліл паведаміў, што ў выніку аперацыі забіты больш за 60 баевікоў, яшчэ 8 збеглі да турэцкай мяжы[10].
Па даных сірыйскіх праваабаронцаў, за суткі знаходжання ў Кабані ісламісты расстралялі па меншай меры 145 мірных жыхароў[10].
Заява аб загінуўшых у Кабані ад Галоўнага камандавання YPG: 198 грамадзянскіх асоб, 21 байцоў апалчэння, 14 супрацоўнікаў курдыстанскай службы бяспекі. Больш за 200 чалавек атрымалі раненні. Па іншых даных, 221 баец ІД забіты, 9 захоплены ў палон, курдскія сілы YPG страцілі 80 байцоў. Адзін з джыхадзістаў расстраляў двух сваіх, вызваліў 16 закладнікаў і перайшоў на бок YPG — вельмі рэдкі факт. Афіцыйны орган «Зялёных берэтаў» ЗША лічыў гэтыя падзеі асобнай другой бітвай за Кабані[11].
Вынікі
Нягледзячы на першапачатковы поспех паўстанцаў ІД, курды захавалі кантроль над Кабані.
Таксама важным вынікам падзей з’яўляецца новы дагавор, заключаны паміж арміяй Сірыі і курдскімі баевікамі. Паводле яго курдскія атрады народнай самаабароны дапамогуць сірыйцам ваяваць з ісламістамі ў правінцыі Хасеке. У абмен на гэта курды змогуць кіраваць тымі раёнамі, якія адваююць, і нават вывешваць свой сцяг на адміністрацыйных будынках замест афіцыйнага сірыйскага. Таксама афіцыйныя ўлады Сірыі перадалі ўзброеным атрадам курдаў некаторую колькасць цяжкага ўзбраення[12].
Рэакцыя
- Турцыя — пасля поспеху сіл курдскага апалчэння ў Кабані і заключэння дагавора з арміяй Сірыі, прэзідэнт Турцыі заявіў, што не дазволіць стварэння дзяржавы Курдыстан на сваіх межах. Рэджэп Таіп Эрдаган выказаў незадаволенасць прасоўваннем курдскіх сіл на поўначы Сірыі. «Я заклікаю міжнародную супольнасць. Чаго б гэта нам ні каштавала, мы не дапусцім стварэння новай дзяржавы ля нашых межаў», — заявіў турэцкі прэзідэнт вечарам 26 чэрвеня[13].
Гл. таксама
Зноскі