Грамадзянская вайна ў Іраку |
---|
Асноўны канфлікт: Іракскі канфлікт |
Байцы праўрадавай групоўкі «Сілы народнай мабілізацыі» на танку падчас баёў за Фалуджу, 2016 |
Дата |
з 15 снежня 2011 па 9 снежня 2017 |
Месца |
Ірак |
Прычына |
Абвастрэнне становішча пасля вываду амерыканскіх войскаў |
Вынік |
Разгром асноўных сіл ІДІЛ; барацьба з рэшткамі ІДІЛ працягваецца |
Праціўнікі |
|
Агульныя страты |
Па афіцыйных даных, са снежня 2011 па снежань 2013[9][10]: Страты паўстанцаў: 919 забіта, 3404 арыштавана, Страты ўрадавых сіл: 949 салдат і 1156 паліцэйскіх забіта, 1759 салдат і 2286 паліцэйскіх паранена, Страты сярод грамадзянскіх асоб: 6746—14855 забіта, 10511 паранена
Па афіцыйных даных, са студзеня 2014 па снежань 2017[11]: Страты ўрадавых сіл: 26000 забіта і 28000 паранена, Страты ісламістаў: 70000 забіта, Страты Ірана: 43 забіта, Страты НАТА: 61 забіта і 58 паранена, Страты курдскіх баевікоў: 1900 забіта і 10000 паранена, Страты сярод грамадзянскіх асоб: 67376 забіта
302—2633 наймітаў ПВК забіта за ўвесь час[12]
| |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грамадзянская вайна ў Іраку працягвалася з моманту вываду амерыканскіх войскаў у снежні 2011 года, калі іракскія паўстанцкія групоўкі разгарнулі ўзброеную барацьбу супраць цэнтральнага іракскага ўрада і замежных прыватных ваенных кампаній. Адначасна разгарэўся канфлікт паміж рознымі рэлігійнымі групамі. Пасля вываду амерыканскіх войскаў узровень гвалту вырас[13], групы баевікоў актывізавалі свае дзеянні супраць шыіцкай большасці насельніцтва з мэтай падрыву даверу ў шыітаў да ўрада і яго намаганням, накіраваным на абарону грамадзян уласнымі сіламі, без непасрэднага амерыканскага ўдзелу[14]. Узброеныя групоўкі ў Іраку арганізавалі «Свабодную армію Ірака»[15][16] і падтрымлівалі сірыйскую апазіцыю ў барацьбе супраць урада Башара Асада[17].
У 2014—2015 гадах значную частку краіны захапілі баевікі Ісламскай дзяржавы, у тым ліку буйны горад Масул. Падчас гэтага ісламарадыкалы часова аб’ядналіся з баасісцкай АЛНО і некаторымі суніцкімі атрадамі, але затым яны пачалі канфліктаваць. Гэта прымусіла летам 2014 года кааліцыю на чале з ЗША вярнуцца ў краіну. Аднак у большасці ўдзел замежных сіл абмяжоўваўся каардынацыяй дзеянняў, авіяпадтрымкай і правядзеннем спецаперацый[18]. Дзякуючы аб’яднанню розных іракскіх і замежныя сіл, атрымалася перайсці ў контрнаступленне, а ўжо летам 2017 года адбылося вызваленне Масула, пасля чаго ІД у Іраку пачала слабець.
У Іраку ІД, нягледзячы на паразу і страту кантролю над 99 % тэрыторый (2018), усё яшчэ існавала — яна працягвала браць на сябе адказнасць за тэракты як у Іраку, так і іншых краінах[19].
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі