Дактароў Касцёла прынята маляваць з кнігамі ў руках (на выяве — Ісідар Севільскі ).
Доктар Касцёла (лац. : doctor ecclesiae ) — ганаровае званне, з 1298 г. якое даецца Каталіцкай царквой заслужаным багасловам. Найглаўнейшым з іх («князем філосафаў») лічыцца Фама Аквінскі . У наш час агульная колькасць Дактароў Касцёла, якія ўшаноўваюцца на Захадзе, складае 36 чалавек, у тым ліку — чатыры жанчыны:
Айцы царквы
Рымскія айцы царквы (прызнаны ў 1298 г.):
Грэчаскія айцы царквы (прызнаны ў 1568 г.):
Іншыя Дактары Касцёла
Альберт Вялікі (Doctor Universalis)
Альфонса Лігуоры (1696 —1787 ),
Ансельм Кентэрберыйскі (Doctor Magnificus)
Антоній Падуанскі ,
Беда Вялебны ,
Бернар Клервоскі (Doctor Mellifluus)
Банавентура (Doctor Seraphicus)
Кірыл Александрыйскі (Doctor Incarnationis),
Кірыл Іерусалімскі (315 —386 ),
Яфрэм Сірын ,
Францыск Сальскі ,
Іларый Піктавійскі ,
Ісідар Севільскі ,
Іаан Дамаскін ,
Іаан Крыжа ,
Лаўрэнцій Брындзізійскі ,
Леў Вялікі (папа ў 440 —461 ),
Пётр Канізій ,
Пётр Хрысолаг ,
Пётр Даміяні ,
Раберта Беларміна ,
Фама Аквінскі (Doctor Angelicus),
Тэрэза Авільская ,
Кацярына Сіенская ,
Тэрэза з Лізье ,
Іаан Авільскі ,
Хільдэгарда Бінгенская ,
Грыгар Нарэкацы .
У 1970 годзе Папа Павел VI упершыню прысвоіў гэты тытул жанчынам — Кацярыне Сіенскай і Тэрэзе Авільскай . У 1997 г. Папа Ян Павел II абвясціў Доктарам Касцёла Тэрэзу з Лізье . У 2012 г. Папа Бенедыкт XVI на Сінодзе біскупаў, прысвечаным новай евангелізацыі, у Рыме перад пачаткам набажэнства абвясціў Дактарамі Касцёла Хільдэгарду Бінгенскую і Іаана Авільскага [ 1] . У лютым 2015 года Папа Рымскі Францыск прысвоіў армянскаму сярэдневяковаму манаху, багаслову, паэту і філосафу Грыгару Нарэкацы званне «Дактары Касцёла»[ 2] [ 3] .
Зноскі
Спасылкі