Дойлід — скульптура ў Мінску, размешчаная на плошчы Незалежнасці, паміж домам Уніхоўскага і гасцініцай «Мінск». Устаноўлена ў 2007 годзе да 940-годдзя Мінска. Аўтар твора — скульптар Уладзімір Жбанаў[1].
Апісанне
У цэнтры кампазіцыі — барадаты дойлід у тозе са скруткам чарцяжоў у руцэ. Ён стаіць над горадам і правай рукой нібы варожыць над будынкамі, якія сімвалізуюць архітэктуру Мінска розных эпох. Перад дойлідам — мініяцюрныя копіі брамы старажытнага драўлянага замка XII стагоддзя, касцёла бернардзінак XVII стагоддзя і будынка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета[1].
Скульптар тлумачыў, што ў сваёй рабоце «хацеў адлюстраваць ролю архітэктуры ў мастацтве і ў жыцці людзей, а таксама прадставіць асобу архітэктара, менавіта таго, хто стварае „вечныя“ помнікі»[1].
Цікавыя факты
Прыз «Дойлід Беларусі», якім адзначаюцца людзі, якія ўнеслі важкі ўнёсак у развіццё беларускай архітэктуры, мае выгляд паменшанай копіі сталічнай скульптуры.
Зноскі
|
---|
|
Будынкі і збудаванні | | |
---|
Помнікі | |
---|
Іншае | |
---|
1плануецца |