У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Апарын.
Дзмітрый Аляксандравіч Апарын (2 верасня 1952, Мядзел, Мінская вобласць — 13 лістапада 1999) — беларускі хімік-арганік. Доктар хімічных навук (1997), прафесар.
Біяграфія
Скончыў Ленінградскі тэхналагічны інстытут.
Працаваў у Інстытуце біяхіміі АН Беларусі (1979—1997), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 1997, кафедра матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: хімія і біялагічная актыўнасць гетэрацыклічных злучэнняў; будова, устойлівасць і рэакцыйная здольнасць арганічных катыёнаў; карэляцыйны аналіз.
Бібліяграфія
- Соли тиофталилия. Синтез, строение, свойства : диссертация … доктора химических наук : 02.00.03 : защищена 01.10.1996 : утверждена 00.00.0000 / Опарин Дмитрий Александрович. — Гродно, 1996.
- Строение и свойства тиофталлиевых ионов и их сопряженных оснований : автореферат диссертации … кандидата химических наук : 02.00.03 / Опарин Дмитрий Александрович. — Ленинград, 1978.
Зноскі
Літаратура
- Апарын Дзмітрый Аляксандравіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 37—38.
- Дмитрий Александрович Опарин : [некролог] // Гродзенскі універсітэт. — 1999. — 1 снежня (№ 10). — С. 6. — Сведения доступны также по Интернету: https://www.grsu.by/images/journal/grsu/1999/1999-10.pdf